From Wikipedia, the free encyclopedia
Касяні́чы[1] (трансліт.: Kasianičy, руск.: Косеничи) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Касянічы
|
Упамінаецца ў пачатку 16 ст., уваходзіла ў Чарэйскі маёнтак, уладанне князя Фёдара Фёдаравіча Сакалінскага-Каноплі. У 1554 г. ўласнасць Фёдара Уладыкі (пасаг жонкі, дачкі Ф. Ф. Сакалінскага-Каноплі — Альжбеты Касініч). Род Уладыкаў валодаў сялом на працягу 16 ст. Згадваецца ў 1669 годзе ў складзе Аршанскага павета ВКЛ[2].
У 1880 г. у сяле 63 двары, 452 жыхары, праваслаўная царква, пабудаваная ў 1669 г. У 1897 г. у Высокагарадзецкай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 110 двароў, 730 жыхароў, дзейнічалі кузня, царква, пастаялы двор, царкоўнапрыходская школа. У пачатку 20 ст. вёска, 124 двары, 785 жыхароў, належала памешчыку Галаўдзевічу. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады — у складзе Чарэйскага раёна, потым Крупскага. У гэты час ў Касянічы ўваходзілі 23 пасёлкі і хутары. Сярод іх: Гавары (згадваецца ў 1669 годзе[2]), Горкі, Майскі, Жданоўка, Малыя Касянічы, Вялікія Касянічы, Васелькава, Гарадок, Красная Дубрава, Барысаўка, Марозаўка, Іскра, Дон. Рабіннікі, Кіслая Гара, Краснае, Блындаўка, Пятроўка, Байкал. У 1930—1940 гг. хутары былі сселены ў цэнтр. У 1941 г. ў вёсцы 243 двары, 894 жыхары. У 1930-я гады створаны калгас «Новы буд» (старшыня Нічыпар Баравік). У Вялікую Айчынную вайну вёска часткова спалена. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 106 чалавек, знішчана 25 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавана, з 1957 г. ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1965 г. — цэнтр саўгаса, потым — калгаса «Касянічы». На 01.01.1998 г. 184 гаспадаркі, 342 жыхары. Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, крама. Каля вёскі ў 1968 г. пастаўлены помнік на ўшанаванне памяці 44 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Заборскага сельсавета[3], да 28 мая 2013 года — у склад Абчугскага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.