From Wikipedia, the free encyclopedia
Кніга Юдзіф або Кніга Юдыт (стар.-грэч.: Ἰουδίθ) — нароўні з кнігай Тавіта, адна з найбольш павучальных біблейскіх кніг. У праваслаўі і каталіцызме ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме адносіцца да другакананічных кніг, у іўдаізме у пратэстантызме — да апокрыфаў.
Кніга Юдзіф (Ἰουδίθ) | |
---|---|
Кніга Юдзіф (Скарына), 1519 | |
Раздзел: | Гістарычныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнагрэчаская або старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Асірыя, Іўдзея |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Тавіта |
Наступная: | Кніга Эсфір |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Няясна, ці была кніга напісана на іўрыце, або на грэчаскай мове. Найстарэйшая версія месціцца ў Септуагінце і можа быць перакладам з яўрэйскай або адразу напісанай па-грэчаску. [2]
Іўдзейская гераіня, патрыётка і сімвал барацьбы іўдзеяў супраць іх прыгнятальнікаў у старажытнасці на Блізкім Усходзе[3], Юдзіф «была... прыгожая з віду, тварам вельмі прывабная» (Юдзіф. 8:7). Пасля таго, як войскі асірыйцаў аблажылі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворага, дзе прыцягнула ўвагу палкаводца Алаферна. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву і прынесла яе ў родны горад, які такім чынам апынуўся выратаваным. Біблейская энцыклапедыя архімандрыта Нікіфара лічыць датай гэтага подзвігу каля 589 года да н.э.
Захавалася 9 асобнікаў выдання. На тытульным лісце змешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докъторомъ Франциском Скориною изъ славнаго града Полоцька напредъ Богу ко чти и людемъ посполитым к научению»), а на адвароце — прадмова, у якой Скарына коратка выкладае гісторыю Асірыйскай, Вавілонскай і Персідскай дзяржаў, а таксама абставіны патрыятычнага ўчынку Юдзіф:
«Дозволена нам сия книга Иудиф чести к нашему научению, абыхом, яко зеръцало, жену сию преславную пред очима имеюще, в добрых делах и в любви отчизны не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для посполитого добра и для отчизны своея не шкодовали, понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобныя боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зародилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».
У канцы прамовы асветнік указвае, што першапачаткова кніга была напісана на халдзейскай мове. На 3-26 аркушах выдадзены тэкст 16 раздзелаў Кнігі Юдзіф, на апошнім аркушы — кароткае пасляслоўе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.