From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́нрад Цёльнер фон Ротэншта́йн (ням.: Konrad Zöllner von Rotenstein; каля 1325, магчыма Біркенфельд — 20 жніўня 1390, Хрыстбург) — 23-і вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1382 па 1390 гады.
Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Вінрых фон Кніпродэ | ||||||
Пераемнік | Конрад фон Валенрод | ||||||
Нараджэнне |
1325[1] |
||||||
Смерць |
20 жніўня 1390 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Конрад нарадзіўся каля 1325 года, магчыма, у Біркенфельдзе. Прадстаўнік дваранскага роду Цёльнераў фон Ротэнштайн з Франконіі.
Кар’ера Конрада пачалася ў 1353 годзе, калі ён стаў пракурорам (суддзёй) Пройсіш-Маркі, а пасля хаўзкомтурам Хрыстбурга. У 1368 годзе ён заняў пасаду комтура Данцыга, а ў 1372 годзе — вялікага гаспітальера і комтура Хрыстбурга.
Пасля смерці ў 1382 годзе Вінрыха фон Кніпродэ Конрад быў абраны новым вялікім магістрам, нягледзячы на тое, што ў Ордэне ў яго не было ўплывовых знаёмых і яму відавочна не даставала палітычнага вопыту. Фон Ротэнштайн засяродзіў увагу на ўнутраных праблемах, даручыўшы клопаты арміі і вядзенне вайны з Вялікім Княствам Літоўскім комтуру Кёнігсберга Конраду фон Валенродэ.
Цёльнер правёў адміністрацыйную рэформу (рэформу адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Прусіі), а таксама займаўся падтрымкай каланізацыі маланаселеных раёнаў. Ён нават змог атрымаць прывілей ад Папы Рымскага для ўніверсітэта, які адкрыўся ў Кульме.
Падчас кіравання Конрада Цёльнера вялікі князь літоўскі Ягайла стаў каралём польскім пад імем Уладзіслава II, што паслужыла пачаткам польска-літоўскай асабістай уніі. У барацьбе Ягайлы з Вітаўтам Ордэн заняў бок апошняга, ставячы мэтай супрацьпаставіць Літву Польшчы, бо іх сумесныя дзеянні былі вельмі непажаданымі для крыжакоў.
Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн сканаў 20 жніўня 1390 года ў Хрыстбургу і быў пахаваны ў пахавальні вялікіх магістраў Ордэна пад капліцай Св. Ганны ў Марыенбургу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.