былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Круто́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Крутое.
Крутоеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чачэрскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Крутое |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 20 мая 1991 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Наўхавіцкі сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Наўхавічы. 30 снежня 1927 года сельсавет рэарганізаваны ў Наўхавіцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Вольскі. У 1937 годзе сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крутое. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новамалыніцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Крутоеўскі[2]. 28 сакавіка 1991 года ў склад Ленінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Залаўе, Ніўкі, Новыя Малынічы, Старыя Малынічы, Сярэднія Малынічы). 20 мая 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Роўкавіцкага сельсавета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.