Крысціян Бейл
Брытанскі акцёр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысціян Чарлз Філіп Бейл (англ.: Christian Charles Philip Bale; нар. 30 студзеня 1974, Хаверфордуэст, Пембрукшыр, Уэльс, Вялікабрытанія) — брытана-амерыканскі акцёр.
Крысціян Бейл | |
---|---|
англ.: Christian Bale | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1974(1974-01-30)[1][2][…] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | David Bale[d] |
Маці | Jenny James[d] |
Жонка | Sandra Blažić[d] |
Дзеці | Luka Bale[d] і Rex Bale[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, характарны акцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000288 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лаўрэат прэмій «Залаты глобус» і «Оскар» у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана» за фільм «Баец» (2010). Быў намінаваны на «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус» за ролю махляра Ірвінга Розенфельда ў крымінальнай трагікамедыі «Афера па-амерыканску» (2014), за найлепшую мужчынскую ролю, а таксама за ролю ў фільме «Гульня на паніжэнне» (2016), за найлепшую мужчынскую ролю другога плана. Зарабіў намінацыю на Оскар і «Залаты глобус» за ролю Дзіка Чэйні ў фільме «Улада». Таксама шырока вядомы як выканаўца ролі Бэтмэна ў трылогіі Крыстафера Нолана — «Бэтмэн: Пачатак» (2005), «Цёмны рыцар» (2008) і «Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды» (2012).