From Wikipedia, the free encyclopedia
Лапа́тка — вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлі. Вядома ў архітэктуры Заходняй Еўропы, у сярэдневяковым дойлідстве Расіі і Беларусі. Лапаткі звычайна ўспрымалі цяжар ад падпружных арак скляпенняў. Адначасова былі элементамі рытму і дэкору фасадаў, аздабляліся рустам, філёнгамі і інш. У драўляным дойлідстве ў выглядзе лапатак часам вырашалася шалёўка астаткаў зрубаў, якая аздаблялася дэкаратыўнымі разнымі накладкамі, размалёўкай. У некаторых збудаваннях XVIII-XIX стст. пад уплывам мураванай архітэктуры лапаткі аздаблялі канелюрамі або рустам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.