Лаялісты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паняцце «лаялісты» (англ.: loyalists) звычайна перадае сэнс «асобы, верныя ўраду сваёй краіны»[1]. Лаялісты супрацьстаўляўцца паўстанцам ці іншым барацьбітам з уладай. У беларускай мове слова «лаяльны» нярэдка выкарыстоўваецца ў некалькі іншым сэнсе — «паблажлівы», што можа прыводзіць да не зусім адэкватнага ўспрымання лаялізму, як з'явы.
Лаялістамі называлі розных людзей, якія не падтрымлівалі спробы змяніць дзяржаўны лад у пэўных краінах на розных этапах гісторыі гэтых краін. Пры гэтым лаялісты не заўсёды поўнасцю згаджаліся з дзяржаўнай палітыкай, якая выклікала абурэнне рэвалюцыйна настроеных асоб. Падчас яны выступалі за дыялог і кампраміс з уладай. Таму лаялістаў не магчыма лічыць у поўным сэнсе кансерватарамі ці рэакцыянерамі.