From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаяш Кашак (венг. Kassák Lajos; 21 сакавіка 1887, Эршэкуйвар — 22 ліпеня 1967, Будапешт) — венгерскі пісьменнік і мастак, адзін з вядучых прапагандыстаў авангарда (канструктывізму, экспрэсіянізму, футурызму, дадаізму, сюррэалізму) у венгерскім мастацтве.
Лаяш Кашак | |
---|---|
венг.: Kassák Lajos | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1967[3][1][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Klára Kárpáti[d][6] |
Род дзейнасці | паэт, палітык, мастак, перакладчык, журналіст, архітэктар, пісьменнік, рысавальнік, графік, эсэіст |
Месца працы | |
Мастацкі кірунак | Európai Iskola[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў беднай сям’і памочніка аптэкара ў Эршэкуйвары (цяпер Нове-Замкі, Славакія). Некаторы час быў рабочым-металістам. У 1904 годзе перасяліўся ў Будапешт, дзе ўключыўся ў прафсаюзны і сацыял-дэмакратычны рух. Пешшу і без грошай абышоў амаль усю Еўропу. У 1907—1910 гадах жыў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з Гіёмам Апалінерам, Блезам Сандрарам, Раберам Дэланэ і Пабла Пікасо. З 1912 года пісаў экспрэсіянісцкія вершы, драмы і раманы.
Вярнуўшыся ў Будапешт, разам з Эмілем Сіцьей займаўся выданнем авангардысцкага часопіса A Tett, які неўзабаве быў зачынены за антымілітарысцкія ідэі. Падобна да большасці дзеячаў венгерскага авангарда, прытрымліваўся левых перакананняў (сябе ён характарызаваў як «сацыялістычнага чалавека»), прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1919 года, калі ўваходзіў у «Пісьменніцкую дырэкторыю» і вёў вострую палеміку з Белай Кунам.
Пасля падаўлення сацыялістычнай рэвалюцыі жыў на эміграцыі ў Вене (1919—1926). У часопісе «МА» («Сёння») публікаваліся з Куртам Швітэрсам, Оскарам Шлемерам, Трыстанам Тцара, Лісіцкім і Аляксандрам Архіпенка. Кашак абвяшчаў ідэю адзінства тэхнічнай цывілізацыі і мастацтва. У групу «МА» уваходзіў таксама Ласла Мохай-Надзь, разам з якім Кашак выдаў у 1921 годзе ў Вене «Кнігу новых мастакоў». У 1921 годзе Кашак сам заняўся канструктывісцкімі праектамі.
У 1926 годзе Кашак вярнуўся ў Венгрыю і займаў пасады рэдактара некалькіх авангардысцкіх выданняў левага толку — «Munka» («Праца») і «Dokumentum» («Дакумент»). У аўтабіяграфічным рамане «Жыццё аднаго чалавека», які выйшаў у часопісе «Nyugat» у 1927—1935 гадах, адлюстраваў не толькі ўласную цяжкую юнацкасць, але і развіццё працоўнага руху, камбінуючы рэалізм і экспрэсіянізм. За часткі рамана, прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям, падвяргаўся пераследам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.