Луцкі раён[2] (укр.: Луцький район) — адміністрацыйная адзінка на поўдні Валынскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — горад Луцк [2] (укр.: Луцьк), які ў склад раёна не ўваходзіць. Раён утвораны ў 1966 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 62954 чалавекі, плошча — 973 км².
Луцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
укр.: Луцький район | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Статус | Раён | ||||
Уваходзіць у | Валынская вобласць | ||||
Уключае |
2 пасялковыя саветы 29 сельскіх саветаў |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Луцк | ||||
Дата ўтварэння | 1939 (раней існаваў у 1940—1962) | ||||
Дата скасавання | 2020[1] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2015) | ▲ 62 954 | ||||
Шчыльнасць | 62,4 чал./км² | ||||
Плошча | 973 км² | ||||
Часавы пояс | EET (UTC+2, улетку UTC+3) | ||||
КААТЛУ | 722800000 | ||||
Тэлефонны код | +380-3322 | ||||
Паштовыя індэксы | 45601—45665 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
Раён размешчаны ў паўднёвай палескай і заходняй лесастэпавай фізіка-геаграфічных зонах. Сярэднегадавыя тэмпературы: гадовая + 18 °C, зімовая — 8 °C Колькасць ападкаў: 540—560 мм. Плошча — 973 км² (12-е месца сярод раёнаў).
На тэрыторыі раёна ёсць 2 возера, працякае 4 ракі, найбольшая з якіх — Стыр, іншыя — Сарны, Сапалаеўка, Чарногузка, Палонка.
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва раёна на 1 снежня 2013 года складала 62055 чалавек (3-е месца сярод раёнаў), у тым ліку ў гарадскіх жыхароў — 6089 чалавек (9,81 %), у сельскіх — 55966 (90,19 %).
Раён падзяляецца на 2 пасялковых і 29 сельскіх саветаў, якія аб'ядноўваюць 85 населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Луцк.
Эканоміка
Асноўная дзейнасць раёна — сельская гаспадарка. Раён спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых, цукровых буракоў, буйной рагатай жывёлы мяса-малочнага напрамку. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў раёна складае 73,7 тыс. га.
У раёне функцыянуюць 68 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці. Колькасць фермерскіх гаспадарак — 122, уласных гаспадарак — 15 тыс. У раёне працуе Валынскі інстытут аграпрамысловай вытворчасці Украінскай Акадэміі аграрных навук.
Працуюць 18 прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх акцыянерныя таварыствы «Валыньхолдынг» (вядомае пад гандлёвай маркай «Торчын-прадукт»), «Ружа-Валынь», гандлёвыя маркі «Ружа», «Гнідаўскі цукровы завод».
Транспарт
Па тэрыторыі раёна праходзіць аўтадарога E85.
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 29 сельскіх саветаў.
Населеныя пункты
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 83 сяла.
Зноскі
- Українська Вікіпедія — 2004.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.