фэнтэзійная аповесць Мэры Сцюарт 1974 года From Wikipedia, the free encyclopedia
«Людвік і зорны конь» (англ.: Ludo and the Star Horse) — фэнтэзійная аповесць шатландскай пісьменніцы Мэры Сцюарт. Упершыню апублікавана выдавецтвам «Brockhampton Press » у 1974 годзе.
Людвік і зорны конь | |
---|---|
англ.: Ludo and the Star Horse | |
| |
Жанр | фэнтэзі |
Аўтар | Мэры Сцюарт |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1974 |
Дата першай публікацыі | 1974 |
Асобнае выданне | 1974 |
Выдавецтва | Brockhampton Press |
Людвік, баварскі сялянскі хлопчык, не асабліва кемлівы, але далікатны, надзейны і добрасумленны. Калі Рэнці, добры стары конь хафлінгер — коні гэтай пароды, паводле падання, цягнуць калясніцу сонца — вырываецца і ўцякае, Людвік ідзе за ім праз страшную завіруху і трапляе ў пячору, дзе сустракае кентаўра. Ён апынаецца ў Зорнай краіне, а гэта — Дом Стральца.
Стралец кажа Людвіку, што Рэнці сапраўды Зорны конь, і што яны абодва могуць, калі пажадаюць, пераследваць сонца праз наступныя Дамы. Калі ім удасца дагнаць сонца, перш чым яно зноў дасягне Дома Стральца, Рэнці будзе дазволена ўпрэгчыся ў сонечную калясніцу замест таго, каб чакаць самотнай смерці кульгавага старога каня. Падарожжа будзе жорсткім і цяжкім, і ім давядзецца змагацца з жудаснымі, часта варожымі гаспадарамі кожнага з Дамоў — але Людвік застаецца верны свайму сябру Рэнці і рашаецца дапамагчы.
Крытык Імаджэн Расэл Уільямс ахарактарызавала кнігу наступным чынам: «Гэта невялікая кніга, але яе маштаб вар’іруецца ад невымоўнага да бытавых дэталяў, ад абавязкаў багоў да адносінаў між чалавекам і жывёлінай, і пры гэтым яна далікатная, незабыўна шчымлівая»[1]. Крытык таксама адзначыла, што аповесць «Людвік і зорны конь» — гэта самы захапляльны, упэўнены, вобразны спосаб, якім калі-небудзь увасаблялі задыяк у мастацкай літаратуры[1].
У 1975 годзе аповесць «Людвік і зорны конь» была адзначана Прэміяй Шатландскага савета мастацтваў[2].
У 1975 годзе аповесць «Людвік і зорны конь» была прачытана ў межах тэлесерыяла «Джэканоры »[3]:
Беларускамоўнае выданне кнігі было зроблена Беларускім гуманітарным адукацыйна-культурным цэнтрам у 1996 годзе. Пераклад быў зроблены Аленай Арловай, праілюстравала кнігу Л. І. Мележ. Наклад склаў 3000 асобнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.