Міжнародная касмічная станцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнаро́дная касмі́чная ста́нцыя, скарочана МКС (англ.: International Space Station, скароч. ISS) — пілатаваная арбітальная станцыя, якая выкарыстоўваецца як шматмэтавы касмічны даследчы комплекс. МКС — сумесны міжнародны праект, у якім удзельнічаюць 14 краін: Бельгія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Канада, Нідэрланды, Нарвегія, Расія, ЗША, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Японія.[12][13][14][кам. 1].
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Запыт «МКС» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Хуткія факты Агульныя звесткі, Тэхнічныя характарыстыкі ...
Міжнародная касмічная станцыя | |
Фота МКС: 30 мая 2011 Эмблема МКС | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Тып КА | Арбітальная станцыя |
Пачатак эксплуатацыі | 20 лістапада 1998 |
Сутак на арбіце | 9341 (на 17.06.2024) |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 417 289 кг[1] |
Даўжыня | 109 м (на 01.10.2012)[2] |
Шырыня | 51 м (на 01.10.2012)[2] 73,15 м (с фермамі) |
Вышыня | 27,4 м (на 22.02.2007)[3] |
Жылы аб'ём | 916 м³ |
ціск | 1 атм.[4] |
Тэмпература | ~26,9 °C (у сярэднім)[4][5] |
Магутнасць | 110 кВт[6] |
Палётныя дадзеныя станцыі | |
Перыгей | 413 км[7] |
Апагей | 418 км[7] |
Нахіленне | 51°,63°[8] |
Вышыня арбіты | 337—430 км[8] |
Арбітальная хуткасць | ~7.6 км/с[9] |
Перыяд абарачэння | 92 хв 53 секунд (на 17.08.2013)[7] |
Абаротаў у дзень | 15.5 (на 17.08.2013)[7] |
Усяго абаротаў | 147120 (на 17.06.2024) |
Пройдзеная адлегласць | ~6 219 716 059 км |
Палётныя дадзеныя экіпажа | |
Членаў экіпажа | 3 чалавекі (першапачаткова) 6 чалавек (з 29 мая 2009) |
Жылая з | 31 кастрычніка 2000 |
Дзён пражывання | 8630 (на 17.06.2024) |
Цяперашняя экспедыцыя | МКС-36[10] |
Наступнае наведванне | Саюз ТМА-09М |
Апошні грузавік | Dragon SpaceX |
Асноўныя модулі станцыі | |
Расійскі сегмент МКС: | |
Зара, Звязда, Пірс, Світанне, Пошук[11] | |
Амерыканскі сегмент МКС: | |
Юніці, Дэстыні, Квест, Гармонія, Транквіліці, Купал, Каламбус, Кібо | |
Будова МКС | |
Прамая WEB-трансляцыя з борта МКС | |
Як збіралі МКС 3D-анімацыя | |
Афіцыйны сайт Архівавана 20 лютага 2018. |
Закрыць
Кіраванне МКС ажыццяўляецца: расійскім сегментам — з Цэнтра кіравання касмічнымі палётамі ў Каралёве, амерыканскім сегментам — з Цэнтра кіравання палётамі ў Х’юстане. Між цэнтрамі ідзе штодзённы абмен інфармацыяй.