Майсей Алі (англ.: Moses Ali; нар. 5 красавіка 1939[1]) — угандыйскі палітычны і ваенны дзеяч[2]. У розны час займаў пасады міністра фінансаў, другога віцэ-прэм’ера, намесніка кіраўніка ўрадавых спраў у парламенце[3], трэцяга намесніка прэм’ер-міністра, намесніка кіраўніка ўрадавых спраў[4] і першага віцэ-прэм’ера[5]. Быў абраны дэпутатам парламента Уганды[6].

Хуткія факты Майсей Алі, Нараджэнне ...
Майсей Алі
Thumb
Нараджэнне 5 красавіка 1939(1939-04-05) (85 гадоў)
Веравызнанне іслам
Адукацыя
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў акрузе Аджумані[1] (былая акруга Мадзі)[7] на поўначы Уганды. Скончыў Універсітэт Макерэрэ, атрымаўшы ступень бакалаўра права, а пазней — дыплом юрыдычнай практыкі Цэнтра развіцця права. Затым праходзіў курсы ў розных ваенных навучальных установах Уганды, Ізраіля і Вялікабрытаніі[6].

У 1971 годзе прыняў удзел у дзяржаўным перавароце, зрынуўшы Мілтана Аботэ. Пры новым лідары краіны Ідзі Аміне стаў міністрам фінансаў[1]. Займаўся арганізацыяй ісламскай дабрачыннасці. Гэта прынесла Алі вялікую падтрымку насельніцтва, але таксама выклікала падазрэнні ў Аміна[8], бо той мог стаць канкурэнтам[9]. Асабліва шмат прыхільнікаў міністр меў сярод вайскоўцаў[7].

У красавіку 1978 годзе Амін адкрыта абвінаваціў Алі ў шэрагу памылак[8][7]. Прэзідэнт так раззлаваўся падчас сваёй прамовы, што кінуў у міністра смеццевы бак. Зразумеўшы, што яго становішча невыноснае, Алі як мага хутчэй выбраўся з Кампалы на асабістым аўтамабілі і збег да сябе дадому ў правінцыю Заходні Ніл. Там на міністра напала група забойцаў, але ён адбіўся ад іх у перастрэлцы[8]. У жніўні Алі афіцыйна страціў міністэрскую пасаду[7].

Пасля звяржэння Аміна Алі збег у Судан[10], дзе ў 1980-х гадах заснаваў Нацыянальны фронт выратавання Уганды, змагаючыся супраць угандыйскага ўрада[1]. У рэшце рэшт баевікі заключылі выгадную здзелку з ўладамі. Былы лідар паўстанцаў атрымаў званне генерал-маёра, стаўшы вельмі ўплывовым дзеячам у краіне[11].

Ва ўрадзе Ёверы Мусевені прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра. З 2001 года быў дэпутатам у парламенце Уганды[1]. 13 сакавіка 2003 года павышаны да генерал-лейтэнанта[6][12]. Аднак у 2006 годзе страціў усе свае пасады. У 2011 годзе ва ўзросце 72 гадоў Алі усё ж аднавіў дэпутацкае крэсла ў парламенце і атрымаў новыя абавязкі ў кабінеце міністраў[1]. У 2016 годзе, пасля перавыбрання ў парламент, ён зноў быў прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра і намеснікам кіраўніка дзяржаўных спраў у парламенце[5].

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.