From Wikipedia, the free encyclopedia
Максенцый — Марк Аўрэлій Валерый Максенцый (278 — 312) — рымскі імператар (306—312).
Максенцый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
278[1] |
||||||
Смерць |
28 кастрычніка 312 |
||||||
Бацька | Максіміян[2][3] | ||||||
Маці | Еўтрапія[d] | ||||||
Жонка | Валерыя Максіміла[d] | ||||||
Дзеці | Валерый Ромул[d] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Максіміяна Геркулія і Еўтропіі. У час міжусобіцы, што пачалася пасля адрачэння Дыяклетыяна (305), Максенцый быў абвешчаны імператарам прэтарыянцамі і чэрню Рыма. Разам са сваім бацькам (з 307) змагаўся супраць іншых прэтэндэнтаў на сталец, але быў пераможаны Канстанцінам пры Мульвіевым мосце.
Спрабаваў ажывіць старарымскія традыцыі, абнавіць культы Марса і Ромула з Рэмам. Назваў свайго сына Ромулам; збудаваў базіліку Максенцыя, пазней перабудаваную Канстанцінам. Вядома статуя Максенцыя ў старарымскім стылі, створаная, відаць паміж 306 і 312 гадамі.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.