![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Maksim_Harecki._%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25BA%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BC_%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258D%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596%252C_%25281920%2529%252C_kartka.jpg/640px-Maksim_Harecki._%25D0%259C%25D0%25B0%25D0%25BA%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BC_%25D0%2593%25D0%25B0%25D1%2580%25D1%258D%25D1%2586%25D0%25BA%25D1%2596%252C_%25281920%2529%252C_kartka.jpg&w=640&q=50)
Максім Гарэцкі
беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, палітык (1893—1938) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Максі́м Іва́навіч Гарэ́цкі (6 (18) лютага 1893, в. Малая Багацькаўка, цяпер Магілёўская вобласць, Беларусь — 10 лютага 1938, Вязьма, НКУС, Смаленская вобласць[upper-alpha 1]) — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст[1]. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы[2]. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці[2].
Максім Гарэцкі | |
---|---|
![]() Максім Гарэцкі, 1920-я | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 (18) лютага 1893 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 лютага 1938(1938-02-10) (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Леаніла Усцінаўна Чарняўская |
Дзеці |
Леанід Максімавіч Гарэцкі (1922—1944) Галіна Максімаўна Гарэцкая (1921—2006) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, гісторык літаратуры, лексікограф, фалькларыст, пісьменнік, ваенны |
Гады творчасці | 1912—1937 гг. |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | «У лазні» (1913) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка». Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», аўтар літаратурна-крытычнай працы «„Маладняк“ за пяць гадоў. 1923—1928», «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», «Руска-беларускага слоўніка» (з Гаўрылам Гарэцкім), «Беларуска-расійскага слоўнічка», «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка» (з Міколам Байковым).
Карыстаўся літаратурнымі псеўданімамі Максім Беларус, М. Б. Беларус, М. Г., А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка, Мізэрыус Монус і іншымі; у сваіх творах таксама выступаў як Кузьма Батура і Лявон Задума.