From Wikipedia, the free encyclopedia
Мануэль Антоніа Нар’ега Марэна (ісп.: Manuel Antonio Noriega; 11 лютага 1934, горад Панама, Панама — 29 мая 2017) — панамскі ваенны дзеяч, камандуючы Нацыянальнай гвардыі, дэ-факта кіраўнік Панамы ў 1983—1989 гадах.
Нарадзіўся 11 лютага 1934 года ў Панаме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Нацыянальным інстытуце Панамы, Нар’ега скончыў ваеннае вучылішча Чарыльяс у Перу. У 1962 годзе ў званні малодшага лейтэнанта ён пачаў службу ў другой ваеннай акрузе Нацыянальнай гвардыі, пасля атрымаў званне капітана і пасаду кіраўніка батальёна. У 1968 годзе ў званні маёра Нацыянальнай гвардыі, Нар’ега падтрымаў дзяржаўны пераварот, ажыццёўлены генералам Амарам Тарыхасам. У 1969 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Упраўлення ваеннай разведкі і контрразведкі Генеральнага штаба.
Пасля гібелі Тарыхаса ў авіякатастрофе ў 1981 (па адной з версій, арганізаванай Нар’егам) Нар’ега быў прызначаны начальнікам генеральнага штаба ўзброеных сіл пры новым ваенным урадзе. У 1983 годзе стаў камандуючым нацыянальнай гвардыі, а неўзабаве і фактычным кіраўніком дзяржавы. Звергнуты ў 1989 годзе ў выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Панаме.
У 1995 годзе суд Панамы завочна прызнаў Нар’егу вінаватым у палітычных забойствах і прысудзіў яго да 20 гадоў турмы.
Памёр 29 мая 2017 года ў Панаме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.