From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Валерый Марцыял (лац.: Marcus Valerius Martialis; каля 40 — паміж 102 і 104) — рымскі паэт. Найбольш вядомы дванаццаццю кнігамі эпіграм, лічыцца стваральнікам эпіграмы ў яе сучасным выглядзе.
Марцыял | |
---|---|
лац.: Marcus Valerius Martialis | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | не раней за сакавік 38 і не пазней за сакавік 41 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 104[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Flaccilla[d] |
Жонка | Marcella[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Жанр | паэзія і сатыра |
Мова твораў | лацінская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся, вырас і атрымаў адукацыю ў горадзе Більбіліс у Іспаніі. Каля 64 года перабраўся ў Рым і ў часы дынастыі Флавіяў дасягнуў значнага поспеху як паэт. Яго першаю ўдачаю была «Кніга відовішчаў», прысвечаная адкрыццю Калізея ў 80 годзе. За ўдалаю кнігаю з’явіліся іншыя, у тым ліку 2 тэматычныя кнігі эпіграм: «Гасцінцы» і «Падарункі». Вядомасць прынеслі 12 кніг змешанага зместу. Амаль палова вершаў — сатырычныя эпіграмы, астатнія — традыцыйныя: прысвячальныя, хвалебныя, застольныя, надмагільныя, медытатыўныя.
Сваімі літаратурнымі талентамі заслужыў прыхільнасць імператараў Ціта і Даміцыяна, атрымаў званне вершніка. Пад канец жыцця, у 98 годзе, вярнуўся ў Іспанію, дзе і памёр у падораным яму маёнтку паблізу роднага Більбіліса.
Высмейваў чалавечыя заганы, выкрываў прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і прафесій, паказваў маральнае падзенне знаці ў Рымскай імперыі. Яго эпіграмы адметныя жыццёвай дакладнасцю, сцісласцю і яскравасцю апісанняў, дасціпнасцю і тонкім гумарам паўплывалі і на паэтаў Новага часу.
Аматар смачна паесці, Марцыял служыць сёння, між іншым, карыснаю крыніцаю звестак па гісторыі рымскай кухні: у сваіх вершах ён шмат паведамляе пра тое, што трапляла да рымлян на сталы, а адна кніга, «Xenia», цалкам прысвечаная разнастайнай ежы і пітву.
Асобныя творы пераклалі Васіль Зуёнак, Антон Францішак Брыль і Анатоль Клышка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.