Мастэрс 2016 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́стэрс 2016 (англ.: Masters 2016, таксама вядомы як Dafabet Masters 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 17 студзеня 2016 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2015/2016. Турнір стаў 42-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у трэці раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 2016 | |
![]() | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 10 — 17 студзеня 2016 |
Арэна | «Аляксандра-палац» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £600,000 |
Прызавыя пераможцы | £200,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:1 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 139 |
Колькасць соценных серый | 26 |
Найвышэйшая серыя | 140 (Джад Трамп) |
←2015 ● Мастэрс ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | Чэмпіянат свету сярод ветэранаў→ |
У турніры прыняло ўдзел 16 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Яны ўсе гулялі на выбыванне пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу. Пасеў гульцоў на турнір адбываўся адразу пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 года. Такім чынам, Стывен Магуайр, які падчас Мастэрс ужо займаў 17-е месца ў рэйтынгу, прымаў удзел на турніры, а Майкл Уайт, які выцесніў яго з топ-16 ужо пасля лёсавання спаборніцтва, не здолеў упершыню ў кар’еры патрапіць на найбуйнейшы снукерны турнір. Усе паядынкі турніру гуляліся за адным сталом на арэне Аляксандра-палаца.