Мастэрс (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастэрс (англ.: The Masters) — прафесійны нярэйтынгавы снукерны турнір. Праходзіць штогод в 1975 года і з'яўляецца найстарэйшым снукерным турнірам пасля чэмпіянату свету. Мастэрс — адзін з турніраў «трайной кароны» і, хоць не з'яўляецца рэйтынгавым, лічыцца адным з самых прэстыжных снукерных першынстваў. Мастэрс штогод праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы. Дзеючы чэмпіён турніру — Марк Ален з Паўночнай Ірландыі, які ўпершыню выйграў турнір у 2018 годзе.
Мастэрс | |
Трафей турніра мастэрс з 2004 года | |
Год заснавання: | 1975 |
---|---|
Арэна: | West Centre Hotel (1975) New London Theatre (1976—1978) Wembley Conference Centre (1979—2006) Wembley Arena (2007—2011) Аляксандра-палац (2012—...) |
Горад: | Лондан |
Краіна: | Англія |
Арганізацыя: | WBPSA |
Спонсар: | Dafabet (2014—...) |
Фармат: | Нярэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | £600,000 (2015–...) |
Колькасць удзельнікаў: | 16 (2011–...) |
Дзеючы чэмпіён: | Марк Ален (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 7: Роні О’Саліван |
Найвышэйшая серыя: | 147: |
Турніры трайной кароны | |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | |
Мастэрс | |
Чэмпіянат свету | |
Апошні турнір | |
Мастэрс 2018 |
Ужо на першым турніры, у 1975 годзе, куды было запрошана 10 удзельнікаў, сабраліся лепшыя гульцы таго часу. З з'яўленнем сусветнага рэйтынгу ў 1976 годзе на турнір сталі запрашацца лідары, хоць большасць турніраў у той час не ўваходзілі ў склад рэйтынгавых. У далейшым колькасць удзельнікаў была павялічана да 12, а з 1983 года і па гэты дзень на Мастэрс удзельнічаюць 16 гульцоў, кожны з якіх пачынае барацьбу са стадыі 1/8 фіналу. У цяперашні час, у турніры прымаюць удзел 16 снукерыстаў, якія займаюць вышэйшыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу, а першы і другі нумары пасеву аддаюцца леташняму пераможцу і дзейнаму чэмпіёну свету адпаведна.
У 44 турнірах Мастэрс прынялі ўдзел 87 снукерыстаў, з якіх 22 атрымлівалі перамогу. Рэкардсменам па колькасці тытулаў Мастэрс з'яўляецца Роні О’Саліван з сямю выніковымі перамогамі (1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016, 2017), а Стывен Хендры перамагаў шэсць разоў (1989, 1990, 1991, 1992, 1993, 1996). Па тры перамогі ў Кліфа Торбурна (1983, 1985, 1986), Стыва Дэвіса (1982, 1988, 1997), Пола Хантэра (2001, 2002, 2004) і Марка Сэлбі (2008, 2010, 2013). Двойчы на Мастэрс перамагалі Алекс Хігінс (1978, 1981), Марк Уільямс (1998, 2003) і Джон Хігінс (1999, 2006).
На дадзены момант, у рамках Мастэрс ўжо разыграна больш за £15 мільёнаў. Лідарам па прызавым за ўсе гады правядзення з'яўляецца Роні О’Саліван, які выйграў больш за £1,5 млн. З 1975 года на турніры было зроблена тры максімальныя серыі; іх аўтары — Кірк Стывенс у 1984, Дзін Дзюньхуэй у 2007 і Марка Фу у 2015. Часцей за ўсіх прыз за найвышэйшы брэйк турніру атрымліваў шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры — 5 разоў (1989, 1990 (падзяліў), 1995, 1996, 2003). Чатыры разы яго атрымлівалі Джымі Уайт (1987, 1992, 1993, 2001 (падзяліў)) і Роні О’Саліван (2002, 2004, 2006, 2012).