былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́сарскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мосар.
Мосарскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ушацкі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мосар |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завячэльскага сельсавета[1]. 10 мая 1958 года ў склад Жарскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Вацлавова і Завыдрына)[2]. 20 мая 1960 года ў склад Сарочынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бутава, Жывалака, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Пілатоўшчына і Северыны)[3]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мосараўскага сельсавета 18 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сарочынскага сельсавета[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Арцюшкі, Баравыя, Белае, Вялічкаўцы, Вярхоўе, Гара, Губінка, Завячэлле, Занавінне, Кісялёва, Мосар, Немірова, Рубанікі, Старынка, Урбанова і Шасцярні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.