Музей і мастацкая галерэя Дэрбі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі (англ.: Derby Museum and Art Gallery) — музей, заснаваны ў 1836 годзе сумесна з Цэнтральнай бібліятэкай Дэрбі, у спецыяльна пабудаваным будынку па праекце Рычарда Ніла Фрымена (англ.: Richard Knill Freeman) і ахвяраваным горадзе Майклам Томасам (англ.: Michael Thomas Bass, Jr). У музеі прадстаўлена мноства карцін Джозэфа Райта (у музеі захоўваецца больш за 300 яго эскізаў, 34 карціны алеям і дакументы), прадукцыя Royal Crown Derby (напрыклад, фігура Джозефа Грымальдзі), Denby Pottery Company. Акрамя таго, у музеі сабраны калекцыі археалагічных (выцесаны човен з Хенсана, збан з кальцавога рымскага паселішча Дэрбі), прыродазнаўчых (напрыклад, алентанскі бегемот, сонечны гадзіннік «Уайтхёрст і сын», кавалак матлакіту, вырабы з эшфардскага чорнага мармуру, гербарый Джозэфа Уайтэкера[1]), гістарычных (напр., пудзіла The King of Rome), геалагічных і ваенных аб'ектаў, а таксама калекцыя парцалянавых вырабаў з Дэрбі і яго наваколляў[2] (напрыклад, Пінкстанскі фарфор), карціны Луізы Рэйнер, яе бацькі Самуэля Рэйнера, Эрнста Таўнсэнда, Альфрэда Джона Кіна, Эрнста Эліса Кларка, Дэвіда Пэйна, Джорджа Цёрнера, Уільяма Кофі, Джорджа Хальцэндорфа, Рональда Поўпа, Бенджаміна Уэста («Генерал Джонсан ратуе параненага французскага афіцэра ад тамагаўка паўночнаамерыканскага індзейца»), Генры Ларка Прата, Джона Хаслема, Клаўда Томаса Стэнфілда Мура і іншых[3]. У калекцыі ёсць і аб'екты, не звязаныя непасрэдна з гісторыяй рэгіёну — напрыклад, маскі Татануа.
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі | |
---|---|
англ.: Derby Museum and Art Gallery | |
Заснаваны | 1836 |
Месцазнаходжанне | Дэрбі |
Адрас | The Strand |
derbymuseums.org/… (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыю музея можна адлічваць ад заснавання «Гарадскога і графскага музея і прыродазнаўчанавуковага грамадства Дэрбі» (Derby Town and County Museum and Natural History Society) 10 лютага 1836, першым прэзідэнтам якога стаў Джордж Харпур Кру. Першапачаткова гэта была закрытая супольнасць, заснаваная на падпісцы яго членаў (у 1856 годзе дырэктар музея, Уільям Мандзі, прапаноўваў выставіць калекцыю для гараджан, але тады гэта прапанова была адпрэчана)[4]. У калекцыю першапачаткова былі ўнесены мінералы і пудзілы птушак[5]. У 1964 годзе музей і арт-галерэя былі пераведзены ў новы будынак, але будынак бібліятэкі працягвае быць падзелены з гэтымі арганізацыямі.
У 2011 годзе Фонд Вікімедыя і Музей Дэрбі і мастацкая галерэя адкрылі сумесны праект[6] па паляпшэнню Вікіпедыі, у рамках якога за напісанне і паляпшэнне артыкулаў, звязаных з музеем, вясной-летам 2011 года будуць уручаны прызы. Тэксты напісаных у рамках праекта артыкулаў будуць даступныя наведвальнікам музея праз QR-коды[7].