Міхаэль Села
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаэль (Майкл) Села (іўр.: מיכאל סלע, англ.: Michael Sela; імя пры нараджэнні Мечыслаў Саламонавіч, польск.: Mieczysław Salomonowicz; 2 сакавіка 1924, Тамашаў Мазавецкі — 27 мая 2022, Рэхавот) — ізраільскі навуковец, спецыяліст у галіне хімічнай імуналогіі. Працы ў асноўным прысвечаны імуналогіі, у тым ліку сінтэтычным антыгенам. У 1987—1988 гадах група навукоўцаў, у якую ўваходзілі ў тым ліку Джозеф Шлезінгер і Міхаэль Села, праводзіла даследаванні, якія сталі асновай лекаў Цэтуксімаб (Эрбітукс). Сумесна з Рут Арнан і Дворай Тэйтэльбаум адкрыў прэпарат глатырамера ацэтат, які выкарыстоўваецца ў лячэнні рассеянага склерозу.
Міхаэль Села | |
---|---|
іўр.: מיכאל סלע | |
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1924(1924-03-02)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 2022(2022-05-27)[3] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг, выкладчык універсітэта, хімік, біёлаг |
Навуковая сфера | імуналогія[4] і біялогія[4] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Вольфа па медыцыне (1998) медаль Гарнака[d] (1996) Emil-von-Behring-Prize[d] (1972) медаль Ота Варбурга[d] (1968) Прэмія Ротшыльда[d] (1967) |
Доктар філасофіі (1954), прафесар Інстытута Вейцмана. Член АН Ізраіля (1971) і Папскай акадэміі навук (1975), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976), Расійскай акадэміі навук (1994), Амерыканскага філасофскага таварыства (1995).