Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў (15 мая 1891, Кіеў — 10 сакавіка 1940) — рускі пісьменнік.

Хуткія факты Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў, Асабістыя звесткі ...
Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў
руск.: Михаил Афанасьевич Булгаков
Thumb
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 (15) мая 1891[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1940(1940-03-10)[2][4][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Афанасій Іванавіч Булгакаў[d]
Жонка Таццяна Мікалаеўна Лапа[d], Любоў Яўгенаўна Белазерская[d] і Алена Сяргееўна Булгакава[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, драматург, урач, сатырык, навэліст, лібрэтыст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, пісьменнік, журналіст, тэатральны рэжысёр, акцёр, урач-пісьменнік, хірург, біёграф, празаік, аўтар
Гады творчасці 19191940
Кірунак проза
Жанр сатыра, містыка[d], навуковая фантастыка, аповесць[d], раман і апавяданне
Мова твораў руская[6]
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Thumb
bulgakov.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 15 мая 1891 года ў Кіеве. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Працаваў земскім доктарам у Смаленскай губерні. У 1919 пачаў прафесійна займацца літаратурай. Супрацоўнічаў у газеце «Гудок» (1922—26). Літаратурная крытыка канца 1920-х гадоў адмоўна ацэньвала яго творчасць М. Булгакава, яго творы не друкаваліся, п'есы былі зняты са сцэны. 3 пач. 1930-х г. працаваў рэжысёрам-асістэнтам МХАТа, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М. Гогаля (1932).

Творчасць

У 1925—26 гадах Булгакаў апублікаваў «Запіскі маладога ўрача». Першы зборнік сатырычных апавяданняў «Д'ябаліяда» (1925) выклікаў спрэчкі ў друку. У рамане «Белая гвардыя» (1925—27), п'есах «Дні Турбіных» (напісана па матывах гэтага рамана), «Бег» (1926—28) паказаны настроі старой рускай інтэлігенцыі, еднасць яе з народам, роздум пра шляхі і выбар, думкі пра «белы рух» і лёс Расіі. У камедыях «Зойчына кватэра» (паст. 1926) і «Барвовы востраў» (паст. 1928) высмейвае быт і норавы нэпманскага асяроддзя, парадзіруе звычкі абмежаванага тэатральнага свету. У сатырычна-фантастычных аповесцях «Фатальныя яйкі» (1925) і «Сабачае сэрца» (1925) сцвярджэнне этычнай адказнасці інтэлігенцыі за вынікі сацыяльнага эксперыменту. «Майстар і Маргарыта» (1929—40) своеасаблівая форма філасофскага рамана, дзе сумешчаны гісторыка-легендарны, сучасна-бытавы і містыка-фантастычны планы дзеяння. У ім адлюстравана складанасць жыцця, вечная барацьба сіл стварэння і разбурэння. У гістарычных драмах «Кабала святош» («Мальер», 1930—36) і «Алошнія дні» («Пушкін», 1934—35), у біяграфічнай аповееці «Жыццё пана Мальера» (1932—33) паказвае несумяшчальнасць сапраўднага мастацтва з дэспатызмам манархіі. Незакончаны «Тэатральны раман» («Запіскі нябожчыка», 1936—37) — іранічная перафраза гісторыі МХАТа 1920-х гадоў, ён спалучае ў сабе споведзь і сатыру.

Міхаіл Булгакаў — майстар дасканалай тэхнікі, імклівага сюжэта, валодаў жывою, гнуткаю мовай.

Выбраная бібліяграфія

• Собр. соч. Т. 1-5. — Мн., 1989-90.
• Записки на манжетах. — М., 1988.

Беларускія пераклады

• Майстар і Маргарыта / пер. А. Жук. — Мн., 1994. (Скарбы сусветнай літаратуры)

Дакументальныя фільмы

• 1978 — «Літаратурная спадчына. Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў. 1891-1940.»[7][8]
• 1987 — «Майстар»[9][10]
• 1991 — «Успаміны пра Міхаіла Булгакава»[11][12]
• 2021 — «Палёт Маргарыты»[13]
• 2021 — «Булгакаў. Вялікі кіяўлянін»[14]

Зноскі

1. метрычная кніга

2. Лакшин В. Я. Булгаков Михаил Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 104–105.

3. Лакшин В. Я. Булгаков Михаил Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 104–105. Праверана 25 лютага 2017.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.