From Wikipedia, the free encyclopedia
«Народы мора» — умоўная назва плямён ці народаў, якія першапачаткова жылі, верагодна, на Балканскім паўвостраве ці ў Малой Азіі.
«Народы мора» упамінаюцца ў егіпецкіх крыніцах ХІІІ-ХІІ ст. да н.э. сярод тых народаў, што нападалі на Старажытны Егіпет з мора (часам у саюзе з лівійцамі), а пазней праз Сірыю, Фінікію, Палесціну. Ім прыпісвалася знішчэнне Хецкага царства і іншых дзяржаў. 3 асобных народаў, што захаваліся толькі ў запісах егіпецкім пісьмом (з адных зычных), атаясамлены толькі некаторыя (лікійцы, філістымляне, магчыма, данайцы — ахейцы). Лічаць, што Траянская вайна была часткова звязана з перамяшчэннямі «Народаў мора».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.