![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/National_Gallery_of_Victoria_from_Eurkea_Tower.jpg/640px-National_Gallery_of_Victoria_from_Eurkea_Tower.jpg&w=640&q=50)
Нацыянальная галерэя Вікторыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная галерэя Вікторыі (англ.: National Gallery of Victoria) — мастацкая галерэя, якая знаходзіцца ў Мельбурне, Аўстралія. Гэта старэйшая, а таксама самая вялікая мастацкая галерэя ў Аўстраліі.
Нацыянальная галерэя Вікторыі | |
---|---|
National Gallery of Victoria | |
![]() | |
Заснаваны | 1861 |
Адкрыты | 1862 |
Месцазнаходжанне | Мельбурн, Аўстралія |
Наведвальнікі | 1,650,000 (2006/2007)[1] |
Адрас | 180 St Kilda Road, Melbourne VIC 3006 |
Дырэктар | Джэрард Воэн |
ngv.vic.gov.au | |
![]() |
Адкрыццё музея супала з залатой ліхаманкай у Вікторыі, Мельбурн стаў самым буйным горадам, а штат Вікторыя самым багатым штатам у Аўстраліі.
У галерэі прадстаўлены работы Антоніса Ван Дэйка, Паала Учэла, Питэра Паўля Рубенса, Рэмбранта, Джавані Батыста Цьепала, Паала Веранезэ, Клода Манэ, Пабла Пікаса і іншых вядомых мастакоў. Акрамя карцін, у галерэі прадстаўлены артэфакты старажытнага Егіпта, грэчаскія вазы, гістарычная еўрапейская кераміка і мноства іншых экспанатаў, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Усяго ў галерэі прадстаўлена больш за 65 тыс. экспанатаў [2].
Пры галерэі з 1867 года працавала школа мастацтваў (англ.: National Gallery of Victoria Art School), якая да 1910 года з'яўлялася вядучай школай мастацтваў у Аўстраліі[3].