складаны партатыўны персанальны кампутар для мабільнага выкарыстання From Wikipedia, the free encyclopedia
Ноўтбук (англ.: notebook — нататнік), або лэптоп — партатыўны персанальны камп’ютар, у корпусе якога аб’яднаны тыповыя кампаненты ПК, уключаючы дысплей, клавіятуру і прыладу ўказання (звычайна сенсарная панэль, ці тачпад) і акумулятарныя батарэі. Ноўтбукі маюць невялікі памер, вагу. Час аўтаномнай працы ноўтбука звычайна складае ад 1 да 15 гадзін.
Ідэю стварэння партатыўнай вылічальнай машыны «памерам з нататнік, які мае плоскі манітор і можа падключацца да сетак без правадоў» вылучыў начальнік даследчай лабараторыі фірмы Xerox Алан Кей у 1968 г.
У 1979 годзе па заказе NASA Вільям Могрыдж (кампанія Grid Systems) стварыў першы ў свеце ноўтбук Grid Compass (аператыўная памяць аб'ёмам 340 КБ, працэсар Intel 8086 с тактавай частатой 8 МГц). Гэты ноўтбук выкарыстоўваўся ў праграме Space Shuttle.
Першая агульнаграмадзянская мадэль Osborne 1 (маса 11 кг, аператыўная памяць 64 Кб, працэсар Zilog Z80A с тактавай частатой 4 МГц, два дыскавода 5,25 цалі, тры порты, у тым ліку для далучэння мадэма, манахромны дысплей 8,75х6,6 см, які мясціў 24 радкі по 52 сімвала; 69 клавіш) была створана вынаходцам Адамам Озбарнам (Adam Osborne) у 1981 годзе і каштавала $1795. З-за маркетынгавай памылкі (аб пачатку продажаў наступнай мадэлі Osborne Vixen было абвешчана задоўга да паступлення машын у рэалізацыю, што негатыўна сказалася на продажах першай мадэлі Osborne 1) кампанія згалела.
У 1982 годзе кампанія Compaq паспяхова прадставіла IBM PC-сумяшчальны партатыўны камп’ютар на базе працэсара Intel 8080. З 1983 г. шмат вытворцаў камп’ютарнай тэхнікі ўжо мелі ўласную лінейку ноўтбукаў. У 1984 годзе фірма Apple выпусціла першы ноўтбук з LCD. У 1986 г. IBM прэзентавала першую «трансфармавальную» мадэль ноўтбука на базе працэсара Intel (маса 5,4 кг, дыскавод 3,5 цалі) коштам $3500.
У 1990 г. кампанія Intel прэзентавала першы спецыялізаваны працэсар для мабільных ПК — Intel386 SL. Таксама была прапанавана тэхналогія зніжэння напругі сілкавання, якая павялічвала тэрмін службы батарэй.
Ноўтбукі выпускаюцца вялікай колькасцю кампаній. Сярод іх Acer, Apple, ASUS, Dell, Fujitsu, Gateway, HCL, Hewlett-Packard, Lenovo, LG, MSI, Panasonic, Samsung, Sony, Toshiba і іншыя. Таксама яны выпускаюцца (збіраюцца) кампаніямі, якія дзейнічаюць на рынках асобных краін (напрыклад, у Расіі існуюць брэнды RoverBook і IR). Але непасрэдна вытворчасцю ноўтбукаў займаюцца значна менш кампаній.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.