Asus

тайваньский вытворца камп'ютарнай тэхнікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Asus
Remove ads

ASUSTek Computer Inc. (/ˈss/[11], /ˈss/[12], /ɑːˈ-/[13], /əˈ-/[14]; кіт. 華碩電腦股份有限公司; піньінь Huáshuò Diànnǎo Gǔfèn Yǒuxiàn Gōngsī) скарочана ASUSTeK або ASUS — тайваньскі [15] транснацыянальны вытворца камп’ютараў, тэлефоннага абсталявання і электронікі са штаб-кватэрай у раёне Бэйтоу, Тайбэй, Тайвань. Яго прадукцыя: настольныя камп’ютары, ноўтбукі, нэтбукі, мабільныя тэлефоны, сеткавае абсталяванне, маніторы, маршрутызатары Wi-Fi, праектары, мацярынскія платы, відэакарты, мультымедыйныя прадукты, перыферыйныя прылады, серверы, працоўныя станцыі і планшэтныя ПК. Кампанія таксама з’яўляецца вытворцам арыгінальнага абсталявання (OEM).

Remove ads

Назва

На кітайскай мове кампанію звычайна называюць ASUS або Huáshuò (кіт. трад. 華碩 спр. 华硕). Як паведамляе вэб-сайт кампаніі, назва Asus паходзіць ад Пегаса, крылатага каня з грэчаскай міфалогіі. Толькі чатыры апошнія літары слова былі выкарыстаны, каб надаць назве высокае месца ў алфавітных спісах. Як маркетынгавыя слоганы Asus выкарыстала Rock Solid. Heart Touching (2003—2009), а потым Inspiring Innovation Persistent Perfection (2009—2013). З 2013 года лозунг кампаніі -- «У пошуках неймавернага».

Remove ads

Прадукцыя

Прадукцыя Asus: ноўтбукі, планшэтныя камп’ютары, персанальныя камп’ютары, смартфоны, персанальныя лічбавыя памочнікі (ПЛП), серверы, камп’ютарныя маніторы, мацярынскія платы, відэакарты, гукавыя карты, DVD-прывады, камп’ютарныя сеткавыя прылады, камп’ютарныя карпусы, камп’ютарныя кампаненты і сістэмы ахаладжэння камп’ютараў.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads