Ньюкасл-эпон-Тайн
горад у Англіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нью́касл-эпо́н-Та́йн[1] (англ.: Newcastle upon Tyne [ˌnjuːkɑːsəl əˌpɒn ˈtaɪn]) скарочана Ньюка́сл ([njuːˈkæsəl]) — індустрыяльны горад на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Вялікабрытаніі, у Англіі, у графстве Тайн і Уір. Размешчаны ўздоўж паўночнага берага ракі Тайн, і ў мінулым быў адміністрацыйным цэнтрам графства Нартумберленд.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Ньюкасл-эпон-Тайн
Newcastle upon Tyne
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад быў заснаваны рымлянамі пад назвай Понс Эліус. Сярэднявечная назва горада была Novum Castellum super Tinam (лац.)(«Ньюкасл на Тайне»).
Горад уваходзіць у дваццатку самых населеных пунктаў Англіі. Гарадская агламерацыя Тайнсайда, у якую акрамя Ньюкасла ўваходзяць горада Гейтсхед, Хебурн, Яраў, Норс Шылдс і Саус Шылдс знаходзіцца па ліку насельніцтва на шостым месцы ў Брытаніі[2].