дзеючы 7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікас Анастасіядыс (грэч. Νίκος Αναστασιάδης; нар. 27 верасня 1946) — 7-ы прэзідэнт Рэспублікі Кіпр (з 2013 па 2023), лідар правацэнтрысцкай палітычнай партыі Дэмакратычнае аб’яднанне.
Нікас Анастасіядыс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Νίκος Αναστασιάδης[1][2] | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Yannakis Matsis[d] | ||||||
Пераемнік | Averof Neofytou[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дымітрыс Хрыстофіяс | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 верасня 1946[3][4][…] (77 гадоў) |
||||||
Жонка | Andri Moustakoudes[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | навуковая ступень у галіне права[d][4][5] і master in Shipping Law[d][4][5] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Сайт | anastasiades.topcyprus.net | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню Анастасіядыс быў абраны ў Парламент Кіпра ў 1981 годзе і з’яўляецца лідарам партыі ДІСІ з 8 чэрвеня 1997 года. На парламенцкіх выбарах 22 мая 2011 года яго партыя Дэмакратычнае аб’яднанне атрымала 20 месцаў, больш чым любая іншая партыя, але менш за палову ад агульнай колькасці месцаў у Парламенце Кіпра.
Па сваёй прафесіі ён юрыст і з’яўляецца заснавальнікам юрыдычнай фірмы Nicos Chr. Anastasiades & Partners. Скончыў юрыдычны факультэт у Афінскім універсітэце і аспірантуру Універсітэцкага каледжа Лондана (Універсітэт Лондана).
Партыя Дэмакратычны сход падтрымлівае скарачэнне ці поўную адмову ад вайсковага прызыву.
Партыя Дэмакратычны сход выступае ў падтрымку таго, што трэба скараціць тэрмін вайсковай службы да мінімуму і ажыццяўляць набор у армію з ваенных прафесіяналаў.
Нікас Анастасіядыс быў галоўным прыхільнікам плана Кофі Анана па вырашэнні Кіпрскага пытання, хоць больш за палову (61 %) яго аднапартыйцаў прагаласавалі супраць.
У лютым 2011 года Парламент Кіпра прагаласаваў за праграму «Партнёрства дзеля міру» — апошні крок Кіпра па далучэнні да НАТА. Па ініцыятыве Нікаса Анастасіядыса партыі ДІСІ, ЕДЕК і ЕК падтрымалі гэта рашэнне. Аднак прэзідэнт Кіпра Дзімітрыс Хрыстофіяс (АКЕЛ) наклаў вета, заявіўшы, што гэта членства не супадае з яго абяцаннем дасягнуць мірнага вырашэння Кіпрскага пытання. Нікас Анастасіядыс заявіў, што Кіпр неадкладна ўступіць у НАТА, калі ён, Анастасіядыс, пераможа на прэзідэнцкіх выбарах у 2013 годзе.
У сакавіку 2012 годаНікас Анастасіядыс высунуў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта Кіпра ў 2013 годзе. Ён набраў 673 галасы (86,73 %), тады як за яго найбліжэйшага суперніка Алену Тэахарус прагаласавалі 108 чалавек (13,27 %).
У 2013 годзе перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў на Кіпры[7]
4 лютага 2018 года Нікас Анастасіядыс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр. Па дадзеных міністэрства ўнутраных спраў, Нікас Анастасіядыс у другім туры набраў амаль 56 % галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, кандыдат ад левых сіл Стаўрас Малас, якога падтрымлівала ўплывовая Прагрэсіўная партыя працоўнага народа Кіпра, атрымаў падтрымку 44 % выбаршчыкаў[8].
Нікас Анастасіядыс жанаты з Андрай Мустакудзі з 1971 года, мае дзвюх дачок Эльзу і Іно, і чатыры ўнука Эндзі, Ніколь, Джордж і Ніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.