Павел Францішак Сапега (да 23 красавіка 1657 — 1 кастрычніка 1715, Кодзень) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Сакратар вялікі літоўскі (17041713[4]), біскуп жамойцкі (1715).

Хуткія факты Павел Францішак Сапега, 4-ы сакратар вялікі духоўны літоўскі ...
Павел Францішак Сапега
польск.: Paweł Franciszek Sapieha
Thumb
Павел Францішак Сапега
Thumb
Герб «Ліс»
4-ы сакратар вялікі духоўны літоўскі
18 красавіка 1704 1713
Папярэднік Ян Згерскі
Пераемнік Міхал Геранім Анцута[d]
біскуп жамойцкі
з 21 студзеня 1715
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
Папярэднік Ян Згерскі
Пераемнік Аляксандр Мікалай Гараін
Нараджэнне 23 красавіка 1657(1657-04-23)[1]
Смерць 1 кастрычніка 1715(1715-10-01)[2][1] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Ян Фрыдэрык Сапега[d][1]
Маці Канстанцыя з Гербутаў
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Казіміра Уладзіслава і Мікалая Леана.

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Львове і Варшаве. Працягваў адукацыю ў Заходняй Еўропе, наведаў Італію, Францыю, Нідэрланды і Германію. У 1679 вярнуўся ў Літву.

Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славакію і Венгрыю на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад ваеннай кар'еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высвечаны на святара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.

У прысягнуў 1702 Аўгусту Моцнаму, ад якога атрымаў у 1704 урад сакратара вялікага літоўскага. Пад націкам радзіны ўлетку 1707 часова перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага. Высвечаны на біскупа жамойцкага 21 студзеня 1715[5].

Пахавалі біскупа ў касцёле Святой Ганны ў Кодні[6].

Зноскі

  1. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 96. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
  2. Paweł Franciszek (w zakonie Bernard) Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3892772'></a>
  4. Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 239.
  5. Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. V. — Patavii, 1952. S. 343.
  6. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 201.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.