From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэта аглядны артыкул пра гістарычную дыскусію наконт падзей у Польшчы ў верасні 1939 года. Пра дзеянні вермахта на тэрыторыі Польшчы ў той час гл. артыкул Польская кампанія вермахта (1939), пра дзеянні Чырвонай арміі — гл. артыкул Польскі паход РСЧА.
Вераснёвая кампанія | ||||
---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | ||||
Дата | 1 верасня – 6 кастрычніка 1939 | |||
Месца | Польшча, Данцыг, Заходняя Украіна, Заходняя Беларусь | |||
Вынік | Паражэнне Польшчы | |||
Змены | Падзел Польшчы паміж Германіяй, Славакіяй, Літвой і СССР | |||
Праціўнікі | ||||
|
||||
Камандуючыя | ||||
|
||||
Сілы бакоў | ||||
|
||||
Страты | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзеі ў Польшчы ў верасні 1939 года — шэраг гістарычных падзей, што адбыліся ў верасні 1939 года на тэрыторыі Польскай рэспублікі і аб'ядноўваюцца значнай часткай гісторыкаў адзінай прычынна-следчай сувяззю.
Да дадзеных падзей адносяцца агрэсія нацысцкай Германіі супраць Польшчы і вольнага горада Данцыга 1 верасня 1939 года, якая паслужыла пачаткам Другой сусветнай вайны, паралельная агрэсія германскага сатэліта Славацкай рэспублікі, разгром імі польскіх войскаў, а таксама ўвядзенне войскаў Савецкага Саюза на тэрыторыю Польскай рэспублікі 17 верасня 1939 года і наступныя падзел і анексія тэрыторыі Польшчы паміж Германіяй, Славакіяй, СССР і Літвой.
Паводле меркавання шэрагу польскіх, заходніх і расійскіх гісторыкаў, гэтыя падзеі неабходна разглядаць у адзіным кантэксце як складовыя часткі аднаго працэсу, а дзеянні Чырвонай Арміі неабходна інтэрпрэтаваць як агрэсію супраць Польскай дзяржавы. Гэтыя падзеі аб'ядноўваюцца пад назвамі Вераснёвая кампанія 1939 года, Абарона Польшчы 1939 года, IV падзел Польшчы.
Паводле меркавання шэрагу іншых (перш за ўсё савецкіх і расійскіх) гісторыкаў, Польскі паход РСЧА не мае прычынна-следчых сувязяў з германскай агрэсіяй, або гэтыя сувязі не носяць прамога характару, а дзеянні Чырвонай арміі не з'яўляюцца агрэсіяй супраць Польшчы і іх неабходна разглядаць асобна ад дзеянняў германскага Вермахта.
У кантэксце дадзеных падзей, як правіла, разглядаюцца таксама маскоўскія савецка-брытана-французскія перамовы ў жніўні 1939 года, савецка-германскі пакт аб ненападзе (разам з сакрэтным пратаколам да яго), заключаны 23 жніўня 1939 года і савецка-германскі дагавор аб граніцы, падпісаны 28 верасня 1939 года.
Агульнапрынятым пунктам гледжання з'яўляецца разгляд дадзеных падзей у сувязі з баявымі дзеяннямі на заходнееўрапейскім тэатры Другой сусветнай вайны, якія атрымалі назву Дзіўнай вайны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.