![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Wostok-Station_core32.jpg/640px-Wostok-Station_core32.jpg&w=640&q=50)
Палярная станцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палярная станцыя (станцыя палярная, СП) — навукова-наглядальны пункт, створаны на ўзбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяна, у Антарктыцы, на бліжэйшых астравах, а таксама на дрэйфуючых льдах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Wostok-Station_core32.jpg/640px-Wostok-Station_core32.jpg)
У Паўночным паўшар’і палярныя (арктычныя) станцыі знаходзяцца паўночней Палярнага круга, а ў Паўднёвым — антарктычныя — паўднёвей 60° паўднёвай шыраты. Выключэнні здараюцца рэдка.
Палярныя станцыі вядуць сістэматычныя метэаралагічныя, геафізічныя, геамагнітныя, гідралагічныя, а ў асобных выпадках — біялагічныя і медыцынскія назіранні. Часта праводзяцца геалагічныя даследаванні. Гляцыялагічныя даследаванні і назіранні праводзяцца галоўным чынам у Антарктыцы.
Насельніцтва станцый складаюць вучоныя, радзей — члены іх сем’яў. Шырока выкарыстоўваецца вахтавы метад (не больш за 6—12 месяцаў).