![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Brexit_auf_Wegweiser_-_Scharf_%252847265384042%2529.jpg/640px-Brexit_auf_Wegweiser_-_Scharf_%252847265384042%2529.jpg&w=640&q=50)
Палітыка Вялікабрытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікабрытанія — унітарная парламенцкая дэмакратыя, канстытуцыйная манархія. Брытанская каралева Лізавета II царуе з 1952 года і з'яўляецца самым доўгакіруючым лідарам планеты.[1] Злучанае Каралеўства cкладаецца з чатырох гістарычных абласцей, што маюць свае ўрады і карыстаюцца шырокай аўтаноміяй: Англія, Шатландыя, Уэльс і Паўночная Ірландыя са сталіцамі ў Лондане, Эдынбургу, Кардыфе і Белфасце адпаведна. Востраў Мэн і Нармандскія астравы фармальна не ўваходзяць у склад Злучанага Каралеўства, з'яўляючыся "Кароннымі землямі". 14 раскіданых па ўсім свеце заморскіх тэрыторый — рэшткі Брытанскай каланіяльнай імперыі, што калісьці займала чвэрць населенай сушы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Brexit_auf_Wegweiser_-_Scharf_%2847265384042%29.jpg/640px-Brexit_auf_Wegweiser_-_Scharf_%2847265384042%29.jpg)