From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыннае дрэва, папая (Carica papaya) — пладовае дрэва з сямейства карыкавых.
Дыннае дрэва | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Carica papaya L. | |||||||||||||||
|
Вечназялёнае дрэва вышынёй 4—7 м, без галін. На верхавіне разетка з буйнога лісця на доўгіх чаранках. Суквецці вісячыя, кветкі крэмавыя або белыя, часцей аднаполыя. Плод — ягада (даўжынёй да 30 см, маса 3—6 кг), падобная на дыню (адсюль назва).
Адна з старажытных культурных раслін . Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Культывуецца ў трапічных краінах Амерыкі , Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Плады спажываюць як дыетычны прадукт. 3 млечнага соку няспелых пладоў і лісця атрымліваюць фермент папаін, які выкарыстоўваецца ў харчовай і лёгкай прамысловасці.
Хуткарослае, недаўгавечнае, у культуры замяняюць праз 3—5 гадоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.