Патуа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Патуа (ад фр. patois — дыялект) — фармальна неакрэслены ў мовазнаўстве тэрмін, што абазначае моўны ідыём, які лічыцца нестандартным у пэўнай моўнай прасторы і не разглядаецца як літаратурны[1]. Патуа можа абазначаць піджын, крэольскую мову, дыялекты або прастамоўе (збліжаючыся з тэрмінам вернакуляр), але як правіла не жаргон, слэнг, арго.