Бутыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бутыя (англ.: Boothia Peninsula) — паўвостраў на крайняй поўначы Паўночнай Амерыкі, тэрыторыя Канады. Паверхня — плато з асобнымі масівамі вышынёй да 573 м, якое абкружана прыбярэжнымі раўнінамі. Тундравая расліннасць. На поўначы мыс Мерчысан — самы паўночны пункт мацерыка.