Паўночны востраў (Новая Зеландыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўночны востраў.
Паўночны востраў — адзін з двух галоўных астравоў Новай Зеландыі, аддзелены ад Паўднёвага вострава пралівам Кука шырынёй 35 кіламетраў. Адкрыты галандскім мараплаўцам А. Тасманам у 1642 годзе[1].
Хуткія факты Паўночны востраў, Характарыстыкі ...
Паўночны востраў | |
---|---|
маары Te Ika-a-Māui | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 2 796[1] м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
38°24′ пд. ш. 175°43′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
На Паўночным востраве пражывае большая частка насельніцтва Новай Зеландыі, тут жа знаходзіцца самы буйны горад краіны — Окленд (1,3 мільёна жыхароў) і сталіца Уэлінгтан (300 000 жыхароў). Плошча вострава складае 114 597 (115 000[1]) км².