From Wikipedia, the free encyclopedia
Прамысловы рэгіён Кэсон (кар. 개성 공업 지구, 開城工業地區) — спецыяльны адміністрацыйны рэгіён ў КНДР. Быў аддзелены ў 2002 ад горада Кэсон. Размешчаны за 10 км на поўнач ад дэмілітарызаванай зоны. Плошча рэгіёна — 66 км².
Прамысловы рэгіён Кэсон | |
---|---|
кар.: 개성공업지구 | |
Краіна | |
Статус | Прамысловы рэгіён |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 2004 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+9 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кэсонскі прамысловы парк (тэхнапарк Кэсон) быў заснаваны сумесна з урадам Паўднёвай Карэі. Будаўніцтва пачалося ў чэрвені 2003 года, а ў жніўні 2003 года КНДР і Паўднёвая Карэя падпісалі некалькі пагадненняў, якія тычацца інвестыцый у рэгіён.
Пачатковая фаза будаўніцтва была скончаная да чэрвеня 2004 года, а адкрыўся прамысловы парк у снежні 2004 года[1]. У пачатку існавання парка тут размясцілі вытворчасць 15 паўднёвакарэйскіх кампаній. Да сакавіка 2005 года тры з іх запусцілі вытворчасць. Комплекс уключае 120 паўднёвакарэйскіх малых і сярэдніх кампаній, якія ажыццяўляюць вытворчасць адзення, посуду, гадзіннікаў і іншай прадукцыі на агульную суму, якая склала 1,65 млрд даляраў з 2004 па 2011 гады. Прадпрыемствы выплачваюць падаходны падатак у памеры ад 10 да 14 %, за выключэннем першых пяці гадоў, і 50 % падатку на працягу трох гадоў, пачынаючы з моманту прыбытковасці[2]. Перавозка тавараў з прамзоны ў Кэсон ўносіць асноўны ўклад у таваразварот паміж двума Карэямі[3].
На комплексе занята (на 2012 год) — 53 448 паўночнакарэйскіх (72 % сярод іх — жанчыны) і 786 паўднёвакарэйскіх рабочых[4].
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, спрычыняныя як Пхеньянам, так і Сеулам, пэўная выгада ў комплексе ёсць — на навучанне тэхнічным навыкам паўночнакарэйскага працоўнага патрабуецца 1—3 месяцы (на навучанне кітайскага працоўнага — 6 месяцаў), сярэдні працоўны тыдзень (з улікам звышурочных, афіцыйна 48 гадзін) складаў у 2006 годзе 55,2 гадзіны ў тыдзень, у 2012 годзе 61,6 гадзін у тыдзень[5]. Прадукцыйнасць працы складала 70—80 % ад паўднёвакарэйскага ўзроўню. Тым не менш, па выніках 2011 года 119 паўднёвакарэйскіх фірмаў у Кэсоне выйшлі ў чыстую страту і толькі 4 атрымалі прыбытак[6]. Заробак паўночнакарэйскім рабочым выдаецца (пасля ўсіх вылікаў) уладамі КНДР у выглядзе даляравых купонаў на набыццё тавараў у спецыяльных крамах[6].
У сувязі з абвастрэннем адносін паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй, у красавіку 2013 года КНДР закрыла доступ у Кэсон спачатку паўднёвакарэйскім работнікам, затым — і паўночнакарэйскім. Такім чынам, вытворчасць у прамысловым парку спынілася. Па паведамленнях прэсы, у Кэсоне засталося некалькі сотняў паўднёвакарэйскіх супрацоўнікаў, каб сачыць за абсталяваннем, пакуль не скончацца запасы ежы.[7]
У жніўні 2013 года КНДР заявіла аб намеры аднавіць працу прамысловага рэгіёну Кэсон[8].
16 верасня 2013, пасля доўгіх і напружаных перамоваў паміж Поўначчу і Поўднем, бакі аднавілі працу сумеснага комплексу. Былі таксама прыняты рашэнні:
Таксама бакі абвясцілі аб рашэнні надалей не спыняць працу праекта ні пры якіх абставінах[10].
10 лютага 2016 года Паўднёвая Карэя заявіла аб спыненні працы прамысловай зоны Кэсон пасля выпрабаванняў КНДР ракеты далёкага радыусу дзеяння. 11 лютага ўлады Паўночнай Карэі выправадзілі 280 рабочых з поўдня з тэрыторыі тэхнапарку і перакінулі туды вайсковыя падраздзяленні.
12 лютага Паўднёвая Карэя перапыніла падачу электраэнергіі і вады на тэрыторыю комплексу. Паўднёвакарэйскае абсталяванне было вывезена[11].
10 кастрычніка 2018 года Паўднёвая Карэя аднавіла пастаўкі вады ў рэгіён[12]. 11 кастрычніка 2018 года мясцовая ачышчальная станцыя была адноўлена[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.