From Wikipedia, the free encyclopedia
Прахо́джанне Вене́ры па ды́ску Со́нца — разнавіднасць астранамічнага праходжання або транзіту; адбываецца тады, калі планета Венера знаходзіцца дакладна паміж Сонцам і Зямлёй, засланяючы сабой невялічкую частку сонечнага дыска. Пры гэтым планета выглядае з Зямлі як маленькая чорная плямка, якая перамяшчаецца па Сонцы. Па сваёй сутнасці праходжанні падобныя на сонечныя зацьменні, калі Месяц засланяе Сонца, але хоць дыяметр Венеры амаль у 4 разы большы чым у Месяца, падчас праходжання яна выглядае прыкладна ў 30 разоў меншай за Сонца, бо знаходзіцца на значным аддаленні ад Зямлі. Да наступлення эпохі пакарэння космасу назіранні гэтай з’явы дазволілі астраномам вылічыць адлегласць ад Зямлі да Сонца метадам паралакса.
Працягласць праходжання Венеры па дыску Сонца звычайна складае некалькі гадзін (у 2004 годзе яно доўжылася 6 гадзін). У той жа час, гэта адна з самых рэдкіх прадказальных астранамічных з’яў. Кожныя 243 гады паўтараюцца 4 праходжанні: два ў снежні (з розніцай у 8 гадоў), затым прамежак працягласцю 121,5 года, яшчэ два ў чэрвені (зноў з розніцай у 8 гадоў) і прамежак працягласцю 105,5 года[1]. Апошнія снежаньскія праходжанні адбыліся 9 снежня 1874 года і 6 снежня 1882 года, а чэрвеньскія — 8 чэрвеня 2004 года і 6 чэрвеня 2012[2]. Наступныя праходжанні адбудуцца ў 2117 і 2125 гадах, зноў у снежні[2].
Дата | Час (UTC) | Сп. | ||
---|---|---|---|---|
Пачатак | Сярэдзіна | Канец | ||
23 лістапада 1396 | 15:45 | 19:27 | 23:09 | [3] |
25—26 мая 1518 | 22:46 | 01:56 | 05:07 | [4] |
23 мая 1526 | 16:12 | 19:35 | 21:48 | [5] |
7 снежня 1631 | 03:51 | 05:19 | 06:47 | [6] |
4 снежня 1639 | 14:57 | 18:25 | 21:54 | [7] |
6 чэрвеня 1761 | 02:02 | 05:19 | 08:37 | [8] |
3—4 чэрвеня 1769 | 19:15 | 22:25 | 01:35 | [9] |
9 снежня 1874 | 01:49 | 04:07 | 06:26 | [10] |
6 снежня 1882 | 13:57 | 17:06 | 20:15 | [11] |
8 чэрвеня 2004 | 05:13 | 08:20 | 11:26 | [12] |
5—6 чэрвеня 2012 | 22:09 | 01:29 | 04:49 | [13] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.