From Wikipedia, the free encyclopedia
Пталамей I Сатэр (Πτολεμαῖος Σωτήρ, Ptolemaĩos Sōtḗr) (367—285 да н.э.): цар егіпецкі (323—285 да н.э.), сын Лага і Арсіноі.
Пталамей I Сатэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Πτολεμαῖος Σωτήρ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Пталамей II | ||||||
Нараджэнне |
не раней за 367 да н.э. і не пазней за 366 да н.э. |
||||||
Смерць |
не раней за 283 да н.э. і не пазней за 282 да н.э. |
||||||
Род | Пталамеі | ||||||
Бацька | Lagus[d] | ||||||
Маці | Arsinoe of Macedon[d] | ||||||
Жонка | Артакама, Thaïs[d], Эўрыдзіка I і Бераніка I | ||||||
Дзеці | Пталамей II Філадэльф[1], Арсіноя II, Пталамей II Кераўн, Мелеагр Македонскі, Лисандра[d], Ptolémaïs[d], Philotera[d], Argaeus of Egypt[d], Irene[d] і Lagos[d] | ||||||
Званне | адмірал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дасведчаны военачальнік і целаахоўнік Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра ўступіў у барацьбу з Антыгонам і Дэметрыем Паліаркетам і заваяваў Егіпет. Афіцыйна прыняў царскі тытул (304 да н.э.) і заснаваў дынастыю Пталамеяў.
Прыдомак Сатэр атрымаў за выратаванне г. Родаса. Умацаваў у Егіпце традыцыі грэчаскай культуры; м.інш., заснаваў мусейон і бібліятэку ў Аляксандрыі. Збудаваў Фараскі маяк — адзін з «сямі цудаў свету».
Быў жанаты з Эўрыдзікай, потым з Беранікай I. Вядомая верагодная выява — мармуровая копія галавы адной са шматлікіх статуй, якія ставіліся Пталамею ў Егіпце, Афінах і Алімпіі (захоўваецца ў Луўры). Існуюць больш сучасныя копіі партрэтаў на камеях і ў скульптурах[2].
Яго зяцем быў Пір, цар эпірскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.