былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пярэ́дзелкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Пярэдзелка.
Пярэдзелкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лоеўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пярэдзелка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 899 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2347 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі) сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 28 ліпеня 1964 года ў склад Уборкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Міхалёўка і Тучкі)[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 4 ліпеня 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (3 населеныя пункты: Кашовае, Падрачыцкае і Першамайск), у склад Страдубскага сельсавета перададзена вёска Рэкорд[2]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Страдубскага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 899 чалавек[4], з іх 86,2 % — беларусы, 8,3 % — рускія, 4,3 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Пярэдзелка, вёскі Васход, Грамыкі, Казіміраўка, Первамайск, пасёлкі Барэц, Гарадок, Кашовае, Пабядзіцель, Падрачыцкае, Прагрэс і Суткова.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.