Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
павет Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пі́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Пінск.
Пінскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Пінск |
Дата ўтварэння | 1566 |
Кіраўнік | староста гродавы[d] |
Насельніцтва | гл. Насельніцтва |
Плошча | 17[1] тыс. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 39 %[2].
У склад Пінскага павета ўваходзіла тэрыторыя Пінскага гродавага і Лагішынскага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Найважнейшыя гарады і мястэчкі (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх): Янаў, Тураў, Давыд-Гарадок, Кажан-Гарадок, Лахва, Лагішын, Снядзін, Лунін.
Меў павятовую харугву блакітнага («лазуравага») колеру з выявай «Пагоні».[1]
Самымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Пінскага павета, якія займалі самыя важныя земскія пасады і валодалі буйнымі маёнткамі, былі:
- у XIV—XVI стст. Полазы, Фурсовічы, Грычыны, Шчэпы, Шырмы, Орды, Фядковічы, Крывецкія, Любельскія, Галоўкі, Дамановічы, Веляціцкія, Пачапоўскія, Пілецкія, Пратасовічы, Уладзічы-Гадэбскія, Літвіновічы, Яцкевічы, Шаломічы, Прасаловічы, Саковічы, Палюховічы,
- у XVII—XVIII стст. — князі Друцкія-Любецкія, Скірмунты, Орды, Арэшкі, Куранецкія, Шырмы, Свяржынскія, Стравінскія, Тарлецкія, Алешы, Галоўкі, Бутрымовічы,
- у ХІХ ст. — князі Друцкія-Любецкія, Скірмунты, Орды, Чарнецкія, Тарлецкія, Бутрымовічы, Родзевічы.