Піяніст (фільм, 2002)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Піяніст» (англ.: The Pianist) — гістарычны драматычны фільм 2002 года рэжысёра Рамана Паланскага, шаснаццаты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна заснавана на мемуарах «Пагібель горада[pl]» польска-яўрэйскага піяніста Уладыслава Шпільмана[pl]. Адаптацыяй кнігі займаўся брытанскі драматург Рональд Харвуд[en]. Галоўную ролю выканаў Эдрыен Броўдзі. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Польшчы, Германіі і Вялікабрытаніі[15].
Прэм’ера фільма адбылася 24 мая 2002 года ў межах конкурснай праграмы 55-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася галоўнай узнагароды — «Залатой пальмавай галіны». У шырокі пракат фільм выйшаў у верасні 2002 года. Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, якія хвалілі рэжысуру Паланскага, ігру Броўдзі і сцэнарый Харвуда. На 75-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар»[en] фільм быў адзначаны трымя статуэткамі: за Найлепшую рэжысуру, Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en] і Найлепшую мужчынскую ролю. Таксама фільм атрымаў сем прэмій «Сезар» і дзве прэміі «BAFTA»