Радзімічы
усходнеславянскі саюз плямёнаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Радзі́мічы (этнонім ад імя Радзім) — усходнеславянскае этнапалітычнае аб'яднанне (саюз плямёнаў).
Пад час славянскай каланізацыі рассяляліся з захаду на ўсход. Відаць, пад ціскам авараў прыйшлі з Верхняга Паднястроўя або з Павіслення ў Пасожжа (гл. вяцічы), магчыма, гвалтоўна[1] выціснуўшы адтуль крывічоў на Верхняе Паволжа[2][3] і севяран на Дзясну[1]. Па занятай імі тэрыторыі значна саступалі дрыгавічам і крывічам, аднак лічыцца, што прыкметна паўплывалі на ўтварэнне беларускай народнасці.