Расійска-ўкраінская вайна
узброенны канфлікт паміж Расіяй і Украінай, развіццё канфлікту на ўсходзе Украіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Расійска-ўкраінская вайна[14] (укр.: російсько-українська війна) — працяглы канфлікт паміж Расіяй і Украінай, які пачаўся ў лютым 2014 года. У цэнтры вайны быў статус Крыма і часткі Данецкай і Луганскай абласцей, якія міжнародна прызнаныя часткай Украіны.
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Расійска-ўкраінская вайна | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | з 20 лютага 2014 | ||
Месца | Украіна (Крымскі паўвостраў, акваторыя Чорнага і Азоўскага мораў, Данбас, выкіды ў Херсонскай вобласці Украіны, Растоўскай вобласці Расіі і Азоўскім моры) | ||
Вынік |
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля пратэстаў Еўрамайдана і адхілення ад пасады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча 22 лютага, а таксама на фоне прарасійскіх хваляванняў ва Украіне расійскія салдаты без знакаў адрознення ўзялі пад кантроль стратэгічныя пазіцыі і інфраструктуру на ўкраінскай тэрыторыі Крыма. 1 сакавіка Дзяржаўная дума Расійскай Федэрацыі падтрымала прапанову прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб уводзе расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны[15]. Ва ўварванні ўдзельнічаюць расійскія ваенныя[16] без апазнавальных знакаў. Як сведчыць расійскі ведамасны медаль «За вяртанне Крыма», расійскі захоп Крыма сіламі Міністэрства абароны Расіі пачаўся 20 лютага[17].
Расійскі ўрад матываваў неабходнасць увядзення войскаў «абаронай этнічных рускіх у Крыме ад украінскіх экстрэмістаў, што прыйшлі да ўлады ў выніку Еўрамайдана». Расія не прызнала часовы ўрад Украіны, створаны пасля адхілення ад пасады прэзідэнта Януковіча, і працягвае лічыць яго адзіным легітымным прэзідэнтам. Паводле заявы рускіх, Януковіч сам папрасіў увесці войскі ва Украіну дзеля падтрымкі міру і парадку.
Украінскія ваенныя не ўступалі ва ўзброеныя сутычкі з інтэрвентамі; улады абвясцілі мабілізацыю рэзервістаў. На 13 сакавіка расійскія акупацыйныя войскі заблакавалі і вывелі са строю 40 памежных украінскіх аб’ектаў, захапілі 20 збудаванняў дзяржаўнай інфраструктуры, узялі ў аблогу 37 украінскіх вайсковых часцей, яшчэ 4 — захапілі[18].
16 сакавіка ўсталяваныя расійскімі дэсантнікамі 45-га асобнага гвардзейскага разведвальнага палка (англ.) (бел. з Маскоўскай вобласці (Кубінка, Адзінцоўскі раён)[19] улады Аўтаномнай Рэспублікі Крым правялі рэферэндум пра статус Крыма з махінацыямі і паслядоўным распальваннем нянавісці з боку расійскай прапаганды пры адначасовай адсутнасці пагрозы для рускіх[20]. Тым часам міністры абароны Расіі і Украіны дамовіліся аб 5-дзённым перамір’і да 21 сакавіка[21]. Аднак 18 сакавіка расійскае войска парушыла перамір’е нападам на ўкраінскую вайсковую часць у Сімферопалі, забіўшы аднаго і параніўшы 2 украінскіх ваенных[22]. Таксама з боку нападнікаў загінуў расійскі ветэран другой чачэнскай вайны 1999—2009 гадоў з Валгаградскай вобласці (Паўднёвая федэральная акруга)[23].
21 сакавіка расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб далучэнні да Расіі ўкраінскага Крыма[24], хоць Будапешцкі мемарандум абавязвае Расію паважаць дзяржаўныя межы Украіны і ўстрымлівацца ад ужыцця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасці. 15 красавіка Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла закон аб змене прававога становішча Крыма на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расіі[25].
У красавіку дэманстрацыі прарасійскіх груповак на Данбасе ва Украіне перараслі ў вайну паміж украінскім урадам і сепаратысцкімі сіламі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, якія падтрымліваюцца Расіяй. У жніўні расійская ваенная тэхніка перасекла мяжу ў некалькіх месцах Данецкай вобласці.[26][27][28][29] Уварванне расійскіх вайскоўцаў было расцэнена як адказнасць за паражэнне ўкраінскіх войскаў у пачатку верасня.[30][31]
У лістападзе 2014 года ўкраінскія вайскоўцы паведамілі аб інтэнсіўным перамяшчэнні войскаў і тэхнікі з Расіі ў падкантрольныя сепаратыстам часткі ўсходняй Украіны.[32] Асашыэйтэд Прэс паведаміла, што ў падкантрольных паўстанцам раёнах рухаліся 40 ваенных машын без абазначэння.[33] Спецыяльная маніторынгавая місія Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) назірала за калонамі цяжкага ўзбраення і танкаў на падкантрольнай ДНР тэрыторыі без знакаў адрознення.[32] Далей назіральнікі АБСЕ заявілі, што пад выглядам канвояў з гуманітарнай дапамогай назіралі за транспартнымі сродкамі, якія перавозілі боепрыпасы і целы вайскоўцаў, якія перасякалі расійска-ўкраінскую мяжу. Станам на пачатак жніўня 2015 года АБСЕ назірала больш за 21 такую машыну, пазначаную расійскім ваенным кодэксам для салдат, якія загінулі ў баі. Як піша The Moscow Times, Расія спрабавала запалохаць і прымусіць замаўчаць праваабаронцаў, якія абмяркоўвалі гібель расійскіх салдат у канфлікце.[34] АБСЕ не раз паведамляла, што яе назіральнікам было адмоўлена ў доступе да тэрыторый, якія кантралююцца «аб’яднанымі расійска-сепаратысцкімі сіламі».[35]
Большасць членаў міжнароднай супольнасці[36][37][38] і такіх арганізацый, як Amnesty International,[39] асудзілі Расію за яе дзеянні ў пострэвалюцыйнай Украіне, абвінаваціўшы яе ў парушэнні міжнароднага права і суверэнітэту Украіны. Многія краіны ўвялі эканамічныя санкцыі супраць Расіі, расійскіх прыватных асоб і кампаній.[40]
У кастрычніку 2015 года The Washington Post паведаміла, што Расія перадыслакавала некаторыя свае элітныя падраздзяленні з Украіны ў Сірыю для падтрымкі прэзідэнта Сірыі Башара Асада.[41] У снежні 2015 года прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін прызнаў, што афіцэры расійскай ваеннай выведкі дзейнічаюць ва Украіне, настойваючы, аднак, на тым, што гэта не тое ж самае, што звычайныя войскі.[42] Станам на люты 2019 года 7 % тэрыторыі Украіны аднесены ўрадам Украіны да часова акупаваных тэрыторый.[43]
Аляксандр Дугін у сваёй кнізе «Асновы геапалітыкі: Геапалітычная будучыня Расіі», якая значна ўплыла на расійскія эліты і ўласна на знешнюю палітыку Уладзіміра Пуціна, сцвярджаў, што Украіна павінна быць анексавана Расійскай Федэрацыяй, бо нібыта: «Украіна як дзяржава не мае геапалітычнага значэння, асаблівага культурнага імпарту або агульначалавечага значэння, геаграфічнай унікальнасці, этнічнай выключнасці, яе пэўныя тэрытарыяльныя амбіцыі ўяўляюць велізарную небяспеку для ўсёй Еўразіі і без рашэння праблемы „ўкраінскага пытання“, казаць аб кантынентальнай палітыцы наогул бессэнсоўна. Нельга дазволіць Украіне заставацца незалежнай, калі яна не будзе санітарнай мяжой, што таксама было б недапушчальна»[44], — што ўрэшце прывяло да расійска-ўкраінскай вайны.[45]