From Wikipedia, the free encyclopedia
Роберт Бойль (англ.: Robert Boyle, ірл.: Robaird Ó Bhaoill; 25 студзеня 1627 — 30 снежня 1691) — фізік, хімік, багаслоў i крэацыяніст, сёмы сын Рычарда Бойля, графа Коркскага, вяльможы часоў Елізаветы Англійскай.
Роберт Бойль | |
---|---|
англ.: Robert Boyle | |
Дата нараджэння | 25 студзеня 1627[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 снежня 1691[2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Richard Boyle, 1st Earl of Cork[d][7][8] |
Маці | Catherine Fenton[d][7][8] |
Род дзейнасці | фізік, хімік, філосаф |
Навуковая сфера | Фізік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Роберт Гук[9] |
Вядомы як | закон Бойля-Марыёта, адзін з заснавальнікаў сучаснай хіміі |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (28 лістапада 1660) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачатковае выхаванне і навучанне атрымаў дома і ў калегіі ў Ітане, а на дванаццатым годзе быў пасланы бацькам у Жэневу, дзе вучыўся некалькі гадоў пад кіраўніцтвам аднаго француза, а потым завяршыў сваю адукацыю падарожжам у Італію і Францыю.
Вярнуўшыся ў Ірландыю, Бойль пасля смерці бацькі атрымаў значную спадчыну і пасяліўся ў сваім маёнтку Стальбрыджы, займаючыся спачатку пераважна філасофіяй і рэлігіяй. У 1654 г. перасяліўся ў Оксфардзе, дзе стаў больш аддавацца заняткаў фізікай і хіміяй і ўдзельнічаў у Таварыстве навук, якое потым у 1668 г. перамясцілася ў Лондан, а пасля пад назвай Лонданскае каралеўскае таварыства атрымала вялікую вядомасць. Роберт не быў жанаты; выконваў абавязкі прэзідэнта лонданскага Каралеўскага таварыства і шмат гадоў быў адным з дырэктараў Ост-Індскай кампаніі.
Бойль пахаваны ў Лондане, у Вестмінстэрскім абацтве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.