Ружа Цюдараў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ружа Цюдараў (англійская ружа, ружа Саюза; англ.: Tudor rose, English rose, Union rose) — традыцыйная геральдычная эмблема Англіі і Хэмпшыра (першапачаткова — у гербе караля Англіі Генрыха VII як сімвал аб’яднання варожых каралеўскіх дынастый Ланкастэраў і Ёркаў). Малюецца ў выглядзе здвоенай ружы[1], выкананай у «натуральных» (англ.: proper) колерах: белая кветка па-над пунсовай, а таксама падзеленай на чатыры пунсовыя і белыя сектары («чвэрці») або на дзве часткі пунсовага і белага колераў вертыкальнай паласой пасярэдзіне («пер пале́»)[2]. Назва і паходжанне эмблемы звязаны з акалічнасцямі ўзнікнення англійскай каралеўскай дынастыі Цюдараў.