Рычард Докінз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клі́нтан Ры́чард До́кінз (англ.: Clinton Richard Dawkins; 26 сакавіка 1941, Найробі, Кенія) — англійскі этолаг, эвалюцыйны біёлаг[10], вучоны і папулярызатар навукі, заслужаны супрацоўнік Нью-Коледжа (англ.) (бел.[11]. З 1995 па 2008 гады працаваў прафесарам Оксфардскага ўніверсітэта ў складзе Саймананскага Прафесарата Папулярызацыі Навукі (англ.) (бел.[12].
Докінз стаў вядомы ў 1976 годзе, калі выйшла ў свет яго кніга «Эгаістычны ген», якая ў папулярнай форме асвятляла погляд на эвалюцыю з пазіцыі генетыкі, у якой быў уведзены ў лексікон тэрмін «мем» і прапанаваны новы навуковы кірунак — «меметыка». У 1982 годзе ён зрабіў значны ўнёсак у паняцце эвалюцыі, напісаўшы кнігу «Пашыраны фенатып», у якой выклаў ідэю, што фенатыпічныя эфекты гена не абмежаваны арганізмам асобіны і могуць распаўсюджвацца на асяроддзе пражывання, уключаючы арганізмы іншых асобін.
Докінз — атэіст, віцэ-прэзідэнт Брытанскай гуманістычнай асацыяцыі, член руху Brights. Добра вядомы як крытык крэацыянізму і разумнага намеру. У сваёй кнізе 1986 года «Сляпы гадзіншчык», Докінз аспрэчвае аналогію з гадзіншчыкам (англ.) (бел. — крэацыянісцкі аргумент на карысць існавання звышнатуральнага стваральніка, які базуецца на тым, што чалавек, як і гадзіннік, з’яўляецца складаным аб’ектам, а значыць, таксама павінен мець стваральніка. У сваёй кнізе Докінз паказвае, што ў якасці «творцы» назіраемых людзьмі складаных арганізмаў выступае сляпы працэс эвалюцыі. З таго часу ён напісаў некалькі навукова-папулярных кніг, шмат разоў з’яўляўся на радыё і тэлебачанні і ўдзельнічаў у шматлікіх дыскусіях, пераважна на гэтую тэму. У сваёй кнізе 2006 года «Бог як ілюзія» Докінз асвячае мноства праблем, якія адносяцца да рэлігіі і, у прыватнасці, сцвярджае, што верагоднасць існавання якога-небудзь звышнатуральнага творцы вельмі малая, а рэлігійная вера — гэта ілюзія[13]. Падрабязныя адказы на гэту крытыку далі прафесар Оксфардскага ўніверсітэта Алістэр Макграт і доктар хіміі Універсітэта каралевы Вікторыі ў Велінгтоне Джонатан Сарфаці ў шэрагу кніг, сярод якіх «Докінз як ілюзія», «Беспадстаўнасць тэорыі эвалюцыі» і «Найвялікшая містыфікацыя. Абвяржэнне поглядаў Докінза на эвалюцыю» (The Greatest Hoax on Earth? Refuting Dawkins on Evolution, 2010[14]).