From Wikipedia, the free encyclopedia
Са́кас — верхняе богаслужэбнае аблачэнне праваслаўнага ці ўніяцкага архіерэя, доўгае да пят, шырокае, з шырокімі рукавамі, пашытае з дарагой тканіны. Пярэдняя і задняя палавіны сакаса злучаюцца петлямі і званцамі. На сакас ускладаецца амафор і панагія з крыжам. Спачатку сакас быў прадметам царскага адзення. У богаслужэбную практыку ўвайшоў у XI—XII стст. З-за вялікай павагі да гэтага аблачэння патрыярхі спачатку апраналіся ў яго толькі тры разы на год (на Пасху, у Дзень Пяцідзясятніцы, на Божае Нараджэнне). Затым сакас перайшоў да іншых усходніх патрыярхаў і да Мітрапаліта Маскоўскага. З XVIII ст. у Расіі стаў аблачэннем усіх архіерэяў, замяніўшы фелонь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.