From Wikipedia, the free encyclopedia
Саліцюд (ням.: Schloss Solitude, ад французскага Solitude — адзінота) — паляўнічы замак у заходняй частцы Штутгарта, на паўднёвым захадзе Германіі. Пабудаваны ў стылі ракако (з элементамі класіцызму) ў 1763–1769 гадах архітэктарамі Іаганам Фрыдрыхам Вайгінгам і Філіпам дэ ля Геп'ерам у час кіравання герцага Карла Яўгена. Ужо ў 1770 герцаг заснаваў тут школу (Karlsschule), якая ў 1781 была пераўтвораная ў Вышэйшую школу. Бадай найвядомым яе вучнем стаў пазней Фрыдрых Шылер (яго бацька, Іаган Каспар Шылер, таксама ў свой час навучаўся ў гэтай школе). У сярэдзіне XX стагоддзя будынак быў у паўразбураным стане. Яго рэстаўрацыя адбылася ў 1972–1983 гадах. З 1990 у замку размешчана мастацкая акадэмія. Сам замак з'яўляецца адным з Дзяржаўных замкаў і садоў Бадэн-Вюртэмберга і адкрыты для наведвальнікаў.
Славутасць | |
Саліцюд | |
---|---|
48°47′13″ пн. ш. 9°05′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | ракако |
Архітэктар | Нікаля Гібаль[2] і Johann Friedrich Weyhing[d][2] |
Дата заснавання | 1769 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.