Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяро́заўскі сельсавет (руск.: Берёзовский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Бяроза (не ўваходзіць у склад).
Бярозаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бярозаўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бяроза (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 894 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Самойлавіцкі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Самойлавічы. 8 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Сакалоўскага сельсавета перададзены вёскі Зарэчча, Круглае і Мормажава[1]. 14 красавіка 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Бяроза, сельсавет перайменаваны ў Бярозаўскі, у склад сельсавета з Углянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Горач, Навасёлкі, Падоссе і Парослава)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1818 чалавек[4], з іх 94,9 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1894 чалавекі[6].